詳 細

  • 人々よ、私はあなたたちのもとへ行く 隣人についてのエッセイ アンソロジー (ベラルーシ語)

    Іду да вас, людзі. Анталогія эсэ пра суседзяў.


    Vilnius, Пфляўмбаўм 294 c. pap.

    2025 年   ISBN  9786098350159   R284632

    18人の現代ベラルーシ女性作家によるエッセイ集。2020年以降言論人への弾圧激化のため国外へ逃れた作家、今もベラルーシに留まる作家を含み、エッセイの一部は安全上の理由によりペンネームで発表されている。 Анталогія эсэ “Іду да вас, людзі” прысвечана тэме суседства ў шырокім і вузкім сэнсе. У гэтай кнізе вы знойдзеце эсэ васямнаццаці сучасных беларускіх аўтарак, тых, што застаюцца ў Беларусі і тых, каму пасля 2020 года праз узмацненне палітычных рэпрэсій, скіраваных у тым ліку і супраць людзей слова, давялося выехаць і жыць за яе межамі.

    Пісьменніцы разважаюць пра тое, як мы пачуваемся сярод людзей іншых культур альбо падобных да нас, як мы бачым адно аднога і ўзаемаўплываем адно на аднога, што дзякуючы суседству даведваемся пра культуру зносін і побыту, пра сваю ідэнтычнасць асобы, якая гадавалася ў Беларусі.

    Як знак нашага часу і палітычнага крызісу ў краіне, некаторыя пісьменніцы з прычыны бяспекі публікуюцца пад псеўданімамі, біяграфічныя звесткі пра іх у гэтым зборніку, на жаль, адсутнічаюць.

    Спіс аўтарак:

    Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Тафіля Багач, Віка Біран, Ліна Брык, Ева Вежнавец, Вольга Валошкіна, Стэфа Лісоўская, Наста Захарэвіч, Югася Каляда, Зараслава Камінская, Марыя Лапо, Мілана Лявіцкая, Марыя Пархімчык, Ксенія Май, Юлія Чарняўская, Вольга Шпарага, Ганна Янкута.

    価格(税込み)    \6,270
    数量
    在庫を超える数量の場合は、ご相談とさせていただきます。